Так сказаы Заратустра (на белорусском языке) :: Ницше Фридрих Вильгельм
Страница:
246 из 315
Таму i падняўся я ў гэтыя горы, каб, нарэшце, зладзiць сабе свята, як яноналежыць апошняму Папу i Айцу царквы: бо ведай - я апошнi Папа! I гэта будзе свята пабожных успамiнаў i набажэнства!
Але памёр i ён, той самы пабожнiк, святы, якi жыў у лесе i якi ўвесь час славiў Бога малiтвамi i спевамi.
Самога яго я не знайшоў: а калi ўбачыў хацiну, толькi два ваўкi сядзелi ў ёй i вылi па смерцi яго; бо яго любiлi ўсе звяры. I я падаўся ўпрочкi.
Няўжо дарма прыйшоў я ў гэтыя горы i лясы? I тады я рашыў у сэрцы сваiм, што пачну шукаць iншага, сама пабожнага з божых нявернiкаў, - я рашыў шукаць Заратустру!"
Так казаў стары i ўважлiва прыглядваўся да таго, што стаяў перад iм; а Заратустра ўзяў апошняга Папу за руку i доўга здзiўлена разглядваў яе.
"Што я бачу, шаноўны! Якая далiкатная рука! - сказаў потым Заратустра. Гэта рука чалавека, якi нястомна раздаваў добраславеннi. I вось - цяпер моцна трымае яе той, каго ты шукаў, бо я - Заратустра.
Гэта я, бязбожнiк Заратустра, якi сказаў: "Хто бязбожнейшы за мяне, каб парадавацца мне, вучню ягонаму?"
Так сказаў Заратустра, пранiкаючы позiркам у думкi i патайныя намыслы апошняга Папы.
|< Пред. 244 245 246 247 248 След. >|