Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 277 из 315

I сапраўды, я люблю вас за тое, што не ўмееце вы жыць у цяперашнiм, вы, вышэйшыя людзi! Бо так жывяце вы найлепей!

4

Цi ёсць у вас мужнасць, о браты мае? Цi ёсць адвага? Не тая мужнасць, у якое ёсць сведкi, а мужнасць пустэльнiкаў i арлоў, якой не бачыць нiякi бог?

Тых, хто з пароды аслоў, а таксама сляпых, п'яных i тых, чые душы халодныя, я не назаву мужнымi. А тых, хто, ведаючы страх, перамагае яго; хто глядзiць у бездань, але глядзiць з гонарам;

- хто бачыць бездань, але паглядам арла, хто хапае яе арлiнымi кiпцюрамi: вось у кiм ёсць мужнасць.

5

"Чалавек злы" - так суцяшалi мяне ўсе мудрыя. О, калi б i сёння было яно так! Бо зло ёсць найлепшая сiла ў чалавеку.

"Чалавек павiнен рабiцца ўсё лепшы i злейшы" - так вучу я. Лепшаму ў Звышчалавеку патрэбна сама злое.

Няхай таму, хто прапаведаваў маленькiм людзям, было дабром тое, што пацярпеў ён за iх i панёс на сабе iх грахi. А я радуюся вялiкаму грэху, як свайму вялiкаму суцяшэнню.

Зрэшты, гэта сказана не ў доўгiя вушы. Ды i не кожнае слова пасуе да кожнае храпы. Гэта тонкiя далiкатныя рэчы. Iх не павiнны таптаць авечыя капыты!

6

Вышэйшыя людзi, ужо цi не думаеце вы, што я прыйшоў лячыць вас ад дурноты?

Альбо, можа, зладзiць вам, пакутнiкам, зручнае спанне? Або вам, непастаянцам, заблуджаным i звiхнёным, паказаць новыя патаемныя сцежкi?

Не! Не! Тры разы не! Трэба, каб болей загiнула вас i каб гiнулi сама лепшыя, бо павiнна вам рабiцца ўсё горш i горш.

|< Пред. 275 276 277 278 279 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]