Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 278 из 315

Толькi так,

- толькi так вырастае чалавек да той вышынi, дзе маланка б'е яго, да вышынi, дастаткова высокай для маланкi!

Да нямногага, да працяглага, да далёкага iмкнецца думка i туга мая: што мне да вашай дробязнай, кароткай, разнастайнай галечы!

Вы мала пакутуеце! Бо пакутуеце за сябе;вы яшчэ не пакутавалi за чалавека. Вы зманiце, калi скажаце iншае! Нiхто з вас яшчэ не пакутаваў за тое, за што пакутаваў я.

7

Мне мала таго, каб маланка больш не шкодзiла: не адводзiць я хачу яе: яна павiнна навучыцца працаваць на мяне.

Даўно ўжо, быццам хмара, згушчаецца мудрасць мая i робiцца ўсё цямнейшаю i цiшэйшаю. Так робiць усякая мудрасць, якая павiнна некалiсь спарадзiць маланку.

Не хачу быць святлом людзям цяперашняга, не хачу называцца ў iх святлом. Асляпiць iх я прагну! Маланка мудрасцi маёй, высмалi iм вочы!

8

Не жадайце нiчога, што вышэй за вашую сiлу: дурная хлуслiвасць заўлашчана тымi, якiя жадаюць вышэй за сваю сiлу.

Асаблiва калi яны прагнуць вялiкага! Бо абуджаюць недавер да вялiкага, гэтыя спрытныя фальшываманетчыкi i камедыянты:

- пакуль, нарэшце, не зробяцца самi сабе фальшам, прыхарошанай чарвiвасцю, пакуль не прыкрыюцца моцнымi словамi, паказнымi цнотамi, блiскучымi падробкамi.

Будзьце ж абачлiвыя, вышэйшыя людзi! Бо няма сёння ў мяне нiчога каштоўнейшага i радчэйшага за праўдзiвасць.

Цi ж не належыць цяперашняе натоўпу? Але натоўп не ведае, што ёсць вялiкае, што - нiкчэмнае, - што такое шчырасць i праўдзiвасць: яна цнатлiва крывiць душою i заўсёды хлусiць.

9

Дык будзьце ж сёння поўныя добрага недаверу, о вышэйшыя людзi, вы, адважныя! Вы, шчырыя сэрцам! Трымайце ў таннасцi свае перакананнi! Бо цяперашняе належыць чэрнi.

|< Пред. 276 277 278 279 280 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]