Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 284 из 315



Але лепей з'ехаць з глузду ад шчасця,чым ад няўдач, лепей няўклюдна танцаваць, чым хадзiць кульгаючы. Вучыцеся ж маёй мудрасцi: нават у горшай рэчы ёсць некалькi добрых другiх бакоў,

- нават у горшай рэчы дастаткова моцныя ногi на танец: навучыцеся ж, вышэйшыя людзi, стаяць на сваiх нагах!

Забудзьце спевы скрухi, забудзьце паныласць чэрнi! О, якiмi панылымi сёння бачацца мне гэтыя блазны, што весяляць натоўп! Але ўсё сённяшняе належыць натоўпу.

20

Будзьце, як вецер, што вырываецца з цяснiн: пад свiст сваёй жалейкi ён гатовы скакаць, моры дрыжаць i хвалююцца пад яго нагамi.

|< Пред. 282 283 284 285 286 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]