Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 286 из 315



Усiм вам, якiя б нi былi ўшанаваннi, якiмi вы сябе самi на словах адорваеце, называючы сябе "свабодным розумам", альбо "праўдзiвымi", альбо "духам пакаяння", альбо "свабоднымi ад путаў", альбо "поўнымi вялiкай тугi",

- усiм вам, пакутнiкам, якi мне, ад вялiкай агiды, - бо стары Бог памёр для вас, а новы яшчэ не ляжыць спавiты ў калысцы - усiм вам блiзкi мой злы дух, дэман чараў.

Я ведаю вас, вышэйшыя людзi, я ведаю i яго, гэтага ката, якога люблю супроць волi сваёй, - Заратустру; часта ён мне нагадвае прыгожую маску святога,

- новы велягурысты маскарад, якiм бавiцца мой злы дух, дэман маркоты: часта здаецца мне, што я люблю Заратустру дзеля майго злога духа.

Але ён ужо авалодвае мною i падпарадкоўвае сабе, гэты дух тугi i маркоты, дэман вячэрнiх прыцемкаў, шары мой дух; i сапраўды ён прагне:

- расплюшчыце ж вочы! Ён прагне явiцца голым - я не ведаю яшчэ, як мужчына цi як жанчына, - але ён наблiжаецца i падпарадкоўвае мяне, о няшчасны я! Разбудзiце ж пачуццi свае!

Дзень ацiхае, на ўсё ападае вечар, нават на ўсё найлепшае; цяпер слухайце i глядзiце, вышэйшыя людзi, якi гэты дух, - хай ён мужчына, хай жанчына - гэты дэман вячэрняй тугi!"

Так казаў стары чарадзей, хiтра азiраючыся, а потым узяў сваю арфу.

|< Пред. 284 285 286 287 288 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]