Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 31 из 315



Зiрнiце на гэта гаротнае цела! Тое, па чым яно ныла i ад таго пакутавала, гэтая нiкчэмная душа спрабавала растлумачыць; i яна тлумачыла гэта як радасць забойства, як жаданне зведаць шчасце нажа.

На тых, хто сёння нядужы, нападае лiха, слушней, - тое, што сёння лiчыцца лiхам: i вось - гэтыя спрагненыя самi спрабуюць зрабiць, каб балела, i пры гэтым праз тое самае, ад чаго iм якраз i балiць. Але былi i iншыя часы, i iншае дабро й лiха.

Калiсьцi лiхам былi паняверка i воля да Самасцi. Ерэтыкамi i чарадзеямi рабiлiся нямоглыя, як чарадзеi i ерэтыкi, цярпелi яны i хацелi iншых увесцi ў цярпеннi.

Але гэта не на вашыя вушы, бо супярэчыць таму, чаму вучаць вас "добрыя", кажаце вы мне. Але што мне да вашых "добрых"!

Шмат што ў iх гiдзiць мяне, i, што праўда, не iхняе лiха. Алё мне хацелася б, каб шал захапiў iх i каб загiнулi яны, як гэты бледны злачынец!

Праўда, хацеў бы я, каб iх шаленства называлася iсцiнай, альбо вернасцю, альбо справядлiвасцю; але ў iх ёсць "цнота", каб жыць доўга ў жалю вартай самазадаволенасцi.

Я - парэнча моста над бурлiвым патокам: трымайся за мяне, хто можа трымацца! А за кульбаку я вам не буду.

Так сказаў Заратустра.

Пра чытанне i пiсанне

З усяго напiсанага я люблю толькi тое, што напiсана сваёй крывёю. Пiшы крывёю, i ты будзеш ведаць, што кроў - гэта дух.

Нялёгка зразумець чужую кроў; я ненавiджу тых, хто чытае з нуды.

Хто ведае чытача, той ужо не працуе дзеля яго. Яшчэ адно стагоддзе чытачоў - i сам дух прасмердне.

|< Пред. 29 30 31 32 33 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]