Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 32 из 315



Тое, што кожны бярэцца вучыцца чытаць, надоўга псуе не толькi напiсанае, але i самую думку.

Калiсьцi дух быў Богам, потым зрабiўся чалавекам, а сёння - увогуле робiцца чэрняю.

Хто пiша крывёю i прыпавесцямi, той хоча, каб яго не чыталi, а вучылi на памяць.

У гарах сама кароткая дарога з вяршынi на вяршыню, але на гэта патрэбны доўгiя ногi. Прыпавесцi - тыя самыя вяршынi; а тыя, каму яны напiсаны, павiнны быць высокiя i вынёслыя.

Рэдкае i чыстае паветра, блiзкая небяспека, дух, поўны радаснай лютасцi, усё гэта добра стасуецца.

Хай мяне атачаюць горныя духi - я адважны. Мужнасць разганяе прывiды i сама сабе стварае горных духаў, - мужнасць хоча смяяцца.

Я ўжо не адчуваю так, як адчуваеце вы: на гэтыя цяжкiя, змрочныя хмары пада мною, з якiх я смяюся, - на гэтыя навальнiчныя хмары якраз i падобныя вы.

Вы гледзiце ўгору, калi прагнеце вышынi. А я гляджу ўнiз, бо я ўзвысiўся.

Хто з вас можа i смяяцца i быць узвышаным?

Хто падняўся на сама высокiя горы, той смяецца, з усякай трагедыi - i на сцэне, i наяве.

Мужнымi, бестурботнымi, пакеплiвымi, уладнымi - такiмi хоча нас бачыць Мудрасць: яна - жанчына i заўсёды любiць толькi воiна.

Вы кажаце мне: "цяжка несцi жыццё". Навошта ж вам тады ваш гонар ранiцай i слухмянасць увечары?

Цяжка несцi жыццё: не стройце з сябе такiх здалiкатненых! Усе мы - мiлыя, цягавiтыя аслы i аслiхi.

Што супольнага ў нас з ружыным бутонам, якi трапеча, калi на яго ападзе кропля расы?

Праўда: мы любiм жыць, але не таму, што прывыклi жыць, а таму, што прывыклi любiць.

|< Пред. 30 31 32 33 34 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]