Так сказаы Заратустра (на белорусском языке) :: Ницше Фридрих Вильгельм
Страница:
34 из 315
Заратустра спытаўся: "Чаго ж ты палохаешся? З чалавекам адбываецца тое самае, што i з дрэвам.
Чым больш ён iмкнецца ўгору, да святла, тым мацней каранi яго iмкнуцца ў глыбiню зямлi, унiз, у змрок - у зло".
"Так, у зло! - усклiкнуў хлопец. - Як жа ты здолеў зяглянуць мне ў душу?"
Заратустра засмяяўся i сказаў: "Некаторыя душы нельга адамкнуць: на тое iх трэба спачатку выдумаць".
"Так, у зло! - зноў усклiкнуў хлопец. - Ты сказаў праўду, Заратустра. Я перастаў верыць самому сабе з таго часу, як памкнуўся ўгору, i нiхто ўжо цяпер не верыць мне. Як жа такое сталася?
Я мяняюся занадта хутка: маё "сёння" абвяргае маё "ўчора". Падымаючыся, я часта пераскокваю прыступкi, i гэтага не даруе мне нiводная прыступка.
Калi я ўгары, я заўсёды адчуваю сябе самотна. Нiхто не гаворыць са мною, холад адзiноты кiдае мяне ў дрыжыкi. Чаго ж мне трэба на вышынi?
Мая пагарда расце разам з запалам; чым вышэй я падымаюся, тым больш пагарджаю тым, якi падымаецца. Чаго ж мне трэба ўгары?
Мне брыдка за тое, што я падымаюся i што спатыкаюся! Я смяюся са сваёй задышкi! Як ненавiджу тых, якiя лётаюць! Як я стамiўся на вышынi!"
Тут хлопец змоўк. А Заратустра зiрнуў на дрэва, каля якога яны стаялi, i сказаў:
"Самотна стаiць на гары гэта дрэва, высока ўзнялося яно над чалавекам i над зверам.
I калi б яно загаварыла, не знайшлося б нiкога, хто зразумеў бы яго, - так вынёсла яно вырасла.
|< Пред. 32 33 34 35 36 След. >|