Так сказаы Заратустра (на белорусском языке) :: Ницше Фридрих Вильгельм
Страница:
72 из 315
i толькi тады, калi вы адкiнеце мяне, я вярнуся да вас. Сапраўды, братове мае, iначай шукацьмуць вас, страчаных мною, мае вочы; iншай любоўю тады любiцьму я вас".
Заратустра. Пра цноту, якая адорвае
Дзiця з люстэркам
Пасля гэтага Заратустра зноў адышоў у горы, у самотнасць пячоры сваёй, у адлюдненасць: так чакае сейбiт, пасеяўшы сваё насенне. А яго душа была ўся ў нецярплiвасцi i палкай тузе па тых, каго ён палюбiў, бо шмат чаго яшчэ было ў яго, каб даць iм. А гэта цяжэй за ўсё: з любовi пацiскаць адкрытую руку i, адараючы, захоўваць сарамлiвасць.
Так праходзiлi ў самотнiка месяцы i гады; а мудрасць яго ўсё расла i прыносiла яму пакуты ад сваёй поўнiцы.
Аднойчы ён прачнуўся на досвiтку, доўга нешта ўспамiнаў, седзячы на ложку, i нарэшце так сказаў свайму сэрцу:
"Што ж так напалохала мяне ў сне, што я аж прачнуўся? Цi не падышло да мяне дзiця з люстэркам?
"Заратустра, - сказала дзiця мне, - зiрнi на сябе ў люстэрку!"
Але паглядзеўшы ў люстэрка, я ўскрыкнуў, i сэрца маё скаланулася: не сябе я пабачыў у iм, а д'ябальскую морду i з'едлiвы смех.
Сапраўды, я ясна разумею азнаку майго сну i перасцярогу: маё вучэнне ў небяспецы, жыцiца хоча звацца жытам!
Мае ворагi ўмацавалiся i знявечылi вобраз майго вучэння, так што мае любасныя вучнi пасаромелiся дарункаў, якiя iм даў я.
Я страцiў сяброў сваiх; настала часiна шукаць, каго я страцiў".
З гэтымi словамi Заратустра ўскочыў, але не так, як, задыхаючыся, ускокваюць у страху, а як прарок i спявак, калi ён ахоплены натхненнем.
|< Пред. 70 71 72 73 74 След. >|