Так сказаы Заратустра (на белорусском языке) :: Ницше Фридрих Вильгельм
Страница:
73 из 315
Са здзiўленнем глядзелi на яго арол i змяя, бо, як ранiшняя зара, на яго твары заззяла будучае шчасце.
"Што са мной сталася, звяры мае? - сказаў Заратустра. - Цi не перамянiўся я? Цi не наведала мяне, як подых буры, шчасце?
Неразумнае шчасце маё, i неразумнае ўсё, што пачне выказваць яно: занадта яшчэ маладое маё шчасце - будзьце ж паблажлiвыя да яго.
Я паранены сваiм шчасцем: усе пакутнiкi няхай стануць маiмi гаiцелямi!
Зноў я змагу сысцi да сваiх сяброў, а таксама i да ворагаў! Заратустра зноў будзе гаварыць, i дарыць, i тварыць любоў любасным!
Мая нецярплiвая любоў патокамi вылiваецца з вышыняў у далiну, да ўзыходжання i падзення. З маўклiвых гор i з навальнiчных хмар болю бурлiва ападае яна ўнiз, у далiны.
Занадта доўга сумаваў я, гледзячы ўдалечыню. Занадта доўга належаў адлюдненасцi: так я развучыўся маўчаць.
Я ўвесь зрабiўся вуснамi i цурчаннем ручая, якi бяжыць з высокiх скал: у далiну хачу я скiнуць казань сваю.
I хай паток маёй любовi спадае ў бездараж! Бо як жа патоку не знайсцi дарогi да мора!
Праўда, ёсць ува мне возера, пустэльнае i самадастатковае; але паток маёй любовi i яго парывае ўнiз - да мора!
Новымi дарогамi iду я, новыя казанi нараджаюцца ўва мне; як i кожны, хто стварае, стамiўся я ад старых слоў. Не хоча мой дух больш хадзiць на стаптаных падэшвах.
|< Пред. 71 72 73 74 75 След. >|