Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 86 из 315



Iх каленi заўсёды сагнутыя, i рукiiх складзены на малiтву за цноту, а iх сэрца нiчога пра тое не ведае.

I зноў жа ёсць такiя, якiя лiчаць за цноту казаць: "цнота патрэбная"; а па сутнасцi, яны думаюць, што патрэбная толькi палiцыя.

А некаторыя, не ўмеючы разгледзець у чалавеку высокае, лiчаць за цноту бачыць зблiзку i нiзкасць: так яны цнотаю лiчаць сваё сурочлiвае вока.

А некаторыя ж хочуць адукавацца ды ўзвысiцца i гэта называюць цнотай: iншыя хочуць адмовiцца ад усяго i быць скiнутымi, i таксама называюць гэта цнотай.

I вось амаль усе такiя думаюць, што маюць сваю долю ў цноце; i кожны хоча сама мала лiчыцца знаўцам "дабра" i "зла".

Але не на тое прыйшоў Заратустра, каб сказаць усiм гэтым хлусам i дурням: "Што вы ведаеце пра цноту! Што вы можаце ведаць пра цноту!.."

А каб вы, сяброве мае, стамiлiся ад старых слоў, якiх вы навучылiся ад дурняў i хлусаў: ад слоў: "плата", "адплата", "кара па справядлiвасцi"...

Каб стамiлiся казаць: "учынак добры, у iм няма сябелюбнасцi".

Ах, сяброве мае! Каб жа вашая Самасць была ва ўчынках, як мацi ў дзiцяцi: вось гэта хай будзе вашым словам пра цноту!

Сапраўды, я забраў у вас, мусiць, сотню слоў i любiмыя цацкi вашае цноты; i вось вы сярдуеце на мяне, як малыя.

Яны гулялi каля мора - накацiлася хваля i змыла iхнiя цацкi: i вось яны плачуць.

Але тая самая хваля прынясе iм новыя цацкi i новыя блiскучыя ракавiны i высыпле перад iмi!

I яны суцешацца; як i яны, атрымаеце вы, сяброве мае, суцяшэнне i новыя блiскучыя ракавiны!..

|< Пред. 84 85 86 87 88 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]