Адам Глёбус як индыкатар литаратуры i грамадзтва (на белорусском языке)   ::   Аркуш Алесь

Страница: 2 из 3

(Перш чым таму розгаласу нарадзiцца, трэба, каб лiтаратурны твор дайшоў да чытачоў; каналы, па якiх творы перадаюцца-цыркулююць, робяцца ўсё больш плыткiмi i менш разгалiнаванымi; а Iнтэрнэт для сярэднестатыстычнага беларускага лiтаратара па-ранейшаму застаецца недаступным цудам тэхнiкi, беларускага лiтаратурнага Iнтэрнэту практычна не iснуе).

Па-другое... без дзяржаўнага ўшанаваньня (уганараваньня) вельмi складана стварыць "поўнафарматнага", прызнанага беларускага пiсьменьнiка. У Беларусi амаль усе сферы, звязаныя з жыцьцёвай дзейнасьцю чалавека, вельмi iстотна кантралююцца ўладай. Пад кантролем нават такiя рэчы, як грамадзкае прызнаньне. Лiтаратура - досыць дарагi вiд мастацтва, асаблiва беларуская лiтаратура, якая патрабуе сур'ёзных дзяржаўных датацыяў. Вядома, тэатар або кiнаматограф значна даражэйшыя, таму ў нас няма айчыннага кiнаматографу, а тэатар ледзь лiпiць. Лiтаратура, дзякуй Богу, ёсьць. Але яна ператварылася ў вельмi элiтарны занятак. Адам Глёбус можа сабе яго дазволiць, аднак наўрад цi ў блiжэйшай пэрспэктыве яго чакаюць дзяржаўныя ляўры або хаця б мэдаль Францiшка Скарыны. А без "дзяржiнаўгурацыi" Адам Глёбус ня можа адбыцца як масавы беларускi пiсьменьнiк. Улада будзе яго iгнараваць не таму, што Глёбус якiсьцi апазыцыйны або крамольны. Ён проста нязручны (непатрэбны). Яго нельга скарыстаць нi ў iдэалягiчных, нi ў палiтычных мэтах...

Па-трэцяе, асоба Адама Глёбуса вельмi размаiтая. Ён i лiтаратар, i выдавец, i фундатар, i мастак, i аглядальнiк, i бiзнэсоўца. Але што з гэтага пералiку галоўнае? Сам Адам Глёбус, вiдавочна, назаве - лiтаратар. Але ў вачах людзей ён найперш выдавец-бiзнэсоўца, бо посьпех у сёньняшнiм сьвеце вымяраецца заробленымi грашыма.

|< Пред. 1 2 3 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]