Адам Глёбус як индыкатар литаратуры i грамадзтва (на белорусском языке) :: Аркуш Алесь
Страница:
3 из 3
Свой посьпех (адпаведна i грошы) Глёбус зарабiў у выдавецкiм бiзнэсе, таму для беларусаў (абазнаных беларусаў, а неабазнаныя ўвогуле пра яго ня чулi)Глёбус - бiзнэсоўца. Аляксандар Патупа або Алесь Усеня таксама лiтаратары, прынамсi, былi, але iхняя лiтаратурная дзейнасьць сёньня нiдзе ня згадваецца. Гэтыя людзi набылi прызнаньне ў iншых сфэрах. У адрозьненьне ад iх, Глёбус працягвае вельмi актыўна займацца лiтаратурай i мае вялiкiя амбiцыi, вось толькi пераўзысьцi свой посьпех у бiзнэсе лiтаратурным наробкам наўрад цi ён здолее. Бо сёньня прыкладаў беларускага лiтаратурнага посьпеху папросту не iснуе.
Што з усяго сказанага вынiкае? Тое: што i наша краiна, i яе грамадзтва знаходзяцца ў вельмi складаным становiшчы. Беларусь не будуе свайго культурнага прасьцягу, таго "азонавага" слоя, якi мусiць абараняць краiну ад дэструктыўнага вонкавага ўплыву i ў той самы час яднаць грамадзтва. Гэта настолькi комплексная i маштабная праблема, што выранэньне толькi нейкай часткi яе, напрыклад, павелiчэньне колькасьцi выдаваемых кнiг, не прынясе нам прыкметных станоўчых зрухаў.
Праблемы Адама Глёбуса не павiнны радаваць яго нядобразычлiўцаў (якiх насамрэч нямала). Бо гэта ня толькi датычыцца Глёбуса, але i ўсiх нас. Няцяжка ўявiць, якога посьпеху можа дамагчыся, напрыклад, цiкавы празаiк з Мастоў Язэп Палубятка або паэтка зь Веткi Ларыса Раманава. Адсутнасьць прыкладу беларускага лiтаратурнага посьпеху робiць беларускую лiтаратуру беспэрспэктыўнай.
Дык няхай будзе хоць Адам Глёбус!
2001 г.
|< Пред. 1 2 3 >|