Адступник, або Затлумлёны дух (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница:
2 из 23
Калi я быў там, у сваiх, на гэтым высокiм узгор'i ў Цэнтральным Масiве, дзе былi гэтае быдла-бацькi, i вiно, i штодня суп на сале, асаблiва - вiно, кiслае i халоднае, i гэтая доўгая зiма, i ледзяны сiвер, сумёты, агiдная папараць, о! як я хацеў з'ехаць, кiнуць усё адразу i пачаць нарэшце жыць - па-сапраўднаму, сярод сонца i светлай вады. Я паверыў кюрэ, ён гаманiў са мной у семiнарыi, ён цэлыя днi праводзiў са мной, яму не было куды спяшацца ў тым пратэстанцкiм краi, дзе ён заўсёды iшоў уздоўж сцен, калi праходзiў па вёсцы. Ён гаманiў са мной пра нейкую будучыню i пра сонца, каталiцызм - гэта сонца, - казаў ён, i прымушаў мяне чытаць, ён увапхнуў лацiну ў маю таўсталобую мазгаўню: "Разумнiк, гэты малы, але тугадум", - такую таўсталобую, што за ўсё жыццё, нягледзячы на ўсе падзеннi, я нi разу не ўцяў яе так, каб пайшла кроў: "Тупагаловы крэцiн", - казаў мой бацька, гэты парсюк. У семiнарыi яны былi такiя ганарлiвыя, навiчок з пратэстанцкага краю - гэта была перамога, калi я прыйшоў, яны глядзелi на мяне, як на сонца над Аўстэрлiцам. Бледнаватае сонейка, трэба прызнаць, i ўсё праз гарэлку, яны пiлi гаркавае вiно, i цяпер у iх дзяцей гнiлыя зубы, хр-хр, забiць свайго бацьку, вось што трэба было, але можна не апасацца, што ён выправiцца сюды з мiсiяй ён даўно ўжо здох, кiслае вiно нарэшце прадзiравiла яму чэрава, значыць, застаецца адно - забiць мiсiянера.
Я маю за што паквiтацца з iм i з яго настаўнiкамi, з маiмi настаўнiкамi, якiя ашукалi мяне, з усёй гэтай гiдкай Эўропай, мяне ўсе ашукалi.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|