Адступник, або Затлумлёны дух (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница:
23 из 23
Зноў чакаць, але што там за гукi, здалёк, можа быць, пераможцы-салдаты, не, не трэба, i нават калi перамогуць салдаты, яны ненастолькi бязлiтасныя, i не здолеюць панаваць, i зноў скажуць, што трэба стаць лепшым, i зноў мiльёны людзей па-ранейшаму будуць вагацца, раздзiрацца мiж злом i дабром, о мой фетыш, нашто ты пакiнуў мяне? Усё кончана, хочацца пiць, цела згарае ад смагi, i сама цёмная ноч пакрывае мне вочы.
Гэты доўгi, бясконцы сон, прачынаюся, не, я ўжо хутка мушу памерцi, пачынае займацца на дзень, гэты першы прамень, гэты золак - дзеля iншых, для тых, каму жыць, для мяне ж - няўмольнае сонца i мухi. Хто тут гаворыць, нiкога, неба не расчыняецца, не, i бог не гаворыць у пустэльнi, адкуль жа гучыць гэты голас, што кажа: "Калi ты згодзiшся памерцi за моц i нянавiсць, хто зможа прабачыць нам?" А можа, гэта гаворыць другi мой язык, ува мне, або той, што нiяк не хоча памерцi, каля маiх ног, i ўвесь час паўтарае: "Мацуйся, мацуйся, мацуйся"? О! Раптам я зноў памылiўся! Былыя браты мае, людзi, адзiны ратунак, якая самота, не пакiдайце мяне! Вось, вось я, тут, ты хто, увесь разадраны, з акрываўленым ротам, гэта ты, мой шамане, салдаты ўзялi верх над табой, i агонь пажырае ўжо соль, гэта ты, уладар мой, мой мiлы. Скiнь жа гэта аблiчча нянавiсцi, будзь жа добры нарэшце, мы з табой памылiлiся, i мы ўсё пачнём зноў, мы зноў адбудуем горад спагады i лiтасцi, я хачу вярнуцца дамоў. Ага, дапамажы мне, вось так, працягнi сваю руку, дай..."
Жменя солi забiла рот балбатлiваму рабу.
|< Пред. 19 20 21 22 23 >|