Адступник, або Затлумлёны дух (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница:
20 из 23
Я болей нiчога не чуў, я ляжаў на зямлi, нерухомы, прыцiснуты вострым лязом, боль працiнаў маё цела, нiбыта ўва мне вар'явалася кола нажоў i шыпоў. Яны звар'яцелi, вар'яты, яны дазваляюць даткнуцца да гэтага горада, да iх непераможнай магутнасцi, да сапраўднага бога, а той, ён хутка мусiць прыйсцi, i яму не адрэжуць язык, ён нагла распушыць свой хвост, выставiць сваю добрасць, i нiчога не сплацiць за гэта, не ўбачыць нават знявагi. Панаванне лiха зноў будзе аддалена, i зноў пачнуцца сумненнi, зноў будзе страчаны час на пустыя мары аб немагчымым дабры, на бясплённыя намаганнi, што нясуць з сабой толькi знямогу, замест таго каб паскорыць прыход адзiна-магчымага царства, я глядзеў на грозны клiнок, што навiс нада мной, о магутнасць, ты адна пануеш над светам! О магутнасць... а горад патроху пусцеў, ацiхаў ад нязвыклага шуму, i вось нарэшце адчынiлiся дзверы, i я застаўся адзiн, спапялёны, спалены горыччу, толькi фетыш быў побач са мной, i я прысягнуў яму ўратаваць маю новую веру, маiх iсцiнных уладароў, майго дэспатычнага бога, здрадзiць, здрадзiць, што б там нi стала!
Хр-р, спёка крыху адпусаке, каменне больш не дрыжыць, я магу цяпер выйсцi з нары i зiрнуць на пустэльню, на тое, як, адна за адной, яе пакрываюць жоўтая, вохравая, а потым, хутка ўжо, шызая фарбы.
|< Пред. 18 19 20 21 22 След. >|