Асинае гняздо (на белорусском языке)   ::   Колас Якуб

Страница: 1 из 3

---------------------------------------------

Колас Якуб

Асiнае гняздо (на белорусском языке)



Якуб Колас

Асiнае гняздо

Даўно ўжо асталявалiся тут восы. Нi для кога гэта не было нi дзiвам, нi клопатам вялiкiм: ну, жывуць - няхай сабе здаровыя жывуць. Чым, напрыклад, аса горш ад авадня або сляпня! I то брыда, i то брыда. Але калi прырода пусцiла iх на свет, то, можа, яна мела на гэта свой погляд.

Не мы будзем папраўляць тое, чаго недарабiла або перарабiла натура. Кепска было толькi адно - восы залiшне высока неслi сябе i ўсiм у вочы казалi, што восы - гаспадары над усiмi мошкамi на свеце, i крыху прыцiскалi другую машкару. Карысным дзелам, як, напрыклад, збiраць па крышанчыку мёд, iм [займацца] не хацелася, яны часта заляталi ў вуллi, паквапныя на дарэмшчынку, i кралi або разбоем забiралi гатовае.

Праўда, не заўсёды ўдавалася iм гэта зладзейская работа, але клопату рабiлi даволi працавiтым i спакойным пчолкам. А iншы раз пчолкi прытваралiся, што нiчога не бачаць, каб толькi не рабiць калатнi, i дазвалялi iм жыць у тых закутках, дзе жылi i самi.

Другая людская мошка сказала б за гэта дзякуй, а восы пазiралi на гэта iначай, бо былi надта хванабэрыстыя.

- Э, - казаў iм самы галоўны, - будзьце смелымi: бачыце, як усе дагаджаюць нам. Але каб быць смелым, то для гэтага трэба быць дужым, а каб быць дужым, то трэба мець цвёрды грунт пад нагамi i ясна пачуваць i ведаць, дзеля чаго ты жывеш на свеце. Чаго мы жывём? Жывём, каб панаваць.

|< 1 2 3 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]