Буры (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 2 из 3



- Далёка былi загналi?

- За Бабруйск. Заставiлi везцi нешта, што - сам не ведаю. От налажылi повен воз, а воз стаяў у гумне, а бацька на рабоце ў Нясвiжы... Дык яны то рады былi б, каб я зусiм не ехаў, а я ўплёўся; каня шкадаваў, дык яны мне от...

Ён прыгнуўся, i я ўбачыў на яго шыi чырвоны рубец ад нагайкi.

- Адзiн калi свiсне... От, каня шкода - i мучыцца, i дома няма другога...

- Колькi табе год?

- Каля пакроў трынаццаць будзе...

Нудна махалi крыллем над кустом вароны, нудна крычалi. Толькi не было голай нуды ў чуць жывога каня. Тут была вялiкая вастрата - пакутная мяжа жыцця i смерцi. I раптам гэтая вастрата перадалася яму, ён усхвацiўся на ногi, пацерабiў зрэбную сарочку i сказаў:

- За Бабруйскам конь пачаў прыставаць, а яны гоняць - адно скiнеш, другое кладуць. Iх там нацiскалi... Дык уначы, пакiнуўшы драбiны, верхам на яго (ён паказаў вачыма на каня) ды ўцёк. А ў яго ад сiбернай дарогi над правым капытам нарыў пачаў рабiцца, дык ён з самага Бабруйска кульгаў-кульгаў, а тут звалiўся сягоння ўначы, есцi не ўзяў, а паiць яго - я паiў учора вечарам, як цераз рэчку пералазiлi...

Ён зноў сеў i заплакаў.

Я прысеў каля iх абодвух на пяску, i так былi тут яшчэ з гадзiну.

Конь пачаў кiдацца ў бакi, качацца па зямлi i стукаць нагамi. Шыя яго больш памакрэла.

Ён дакрануўся да гэтае мокрае шыi рукою i сказаў:

- Халодны пот.

Тады конь пачаў канчацца. Канчаўся ён доўга - цёрся галавою аб зямлю, зямля налазiла яму ў рот, залеплiвала жоўтыя зубы.

|< Пред. 1 2 3 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]