Буры (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
3 из 3
- Нутро ў яго здаровае, дык яму трудна канчацца.
Я памаўчаў.
- Ужо!!
Ён яшчэ трохi пастаяў над нежывым канём. Цяпер гэта была толькi куча худога мяса i даўгiх касцей - жывая iстота загiнула, i ўжо было лягчэй глядзець на гэта.
Мы з iм падалiся ў лес, праляжалi там да вечара, а як закрычалi ў куп'ях начныя птушкi, пайшлi мы ў бок вёсак шукаць на полi бульбы. За ўзгоркамi былi пажары - трапяталiся ў чырвоным бляску вярхi ўзгоркаў, i зорнае неба пакрывалася густым дымным променем. У тым баку раптам загаварылi кулямёты, i тут сцiхлi птушкi. Пэўна, што недзе тут быў фронт, i вакол шныралi палякi... Кулямёты загаварылi з другога боку. Есцi нам больш не хацелася. Ноч была трывожная.
Пад дзень тухлi пажары. I ранiцою прыйшлi першыя атрады нашых.
Я з iм у той дзень i развiтаўся.
Ён пайшоў услед за фронтам, думаючы пра свайго замучанага каня, пра не зжатае ўпору i, мусiць, знiшчанае дома жыта. I адчуваў боль на шыi, дзе быў чырвоны рубец.
Я чую яго апошнiя словы, i я ўвесь у агнi i бурах.
1926
Каментары
Друкуецца па кнiзе "Выбраныя творы" /Менск, ДВБ, 1934/. Упершыню апублiкавана ў часопiсе "Малады араты", 1926, № 12. Датуецца лiпенем 1926 года.
|< Пред. 1 2 3 >|