Чортаы камень (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница:
1 из 2
---------------------------------------------
Колас Якуб
Чортаў камень (на белорусском языке)
Якуб Колас
Чортаў камень
Нiхто не памятае таго часу, калi i як папаў сюды гэты камень. Самыя старыя людзi расказваюць, што яшчэ iх дзяды i прадзеды помняць яго. I называўся ён Чортаў камень. Чаму далi яму такую назву, не ведаю. Можа, за яго бязмерную велiчыню, а можа, i за тое, што гэты камень многа зла прынёс i прыносiць людзям. Колькi людскiх калёс i восей пабiта i паламана аб камень! Колькi пакалечана рук i ног! А гузоў колькi набiлi тут людскiя голавы!
Каля каменя iшла дарога. Невядома, чаму людзi выбралi сабе тут дарогу, хто першы праехаў, пралажыў тут след i павёў за сабою другiх?
Многа адказаў ёсць на гэта пытанне, многа легенд зложана людзьмi пра Чортаў камень: розум чалавечы не можа заспакоiцца, пакуль не вытлумачыць сабе цёмнага, невядомага, няяснага. Казалi, што камень прынеслi сюды нейкiя старцы i налажылi на яго праклён, асудзiўшы яго на доўгiя вякi ляжаць на гэтым месцы.
Людзi добра ведалi, колькi зла i няшчасця было iм ад Чортавага каменя, але нiхто не хацеў першы прыкладаць рук, каб скiнуць яго. Праўда, на гэта былi важныя прычыны: камень быў надта вялiкi - мала чым меншы за добрую хату; другая прычына - не ўсе сыходзiлiся на думцы, што камень трэба непрыменна прыбраць. Адны гаварылi, што чапаць камень - грэх; другiя казалi, што на камень наложаны праклён i крануць яго боязна - можа здарыцца якое-небудзь няшчасце.
|< 1 2 След. >|