Чыя праыда (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница:
2 из 4
Стары лес, што стаяў за рэчкаю, пазiраў важна i лагодна, бы гаспадар на багацце сваiх нiў. Вада ўжо збегла з лугоў, на iх зарастаў зялёны кажушок маладой травiцы, пахла ўраджайнаю вiльгаццю. На гэты бок рэчкi iшлi прыгожыя схiлы жоўтых узгоркаў, на якiх цямнелi маладыя купчастыя хвойкi, вясёлыя i прыветныя. Над iмi снаваў лясны жаваранак, i песня яго разлiвалася срэбрам у сiнiх бяздонных хвалях стэпаў. У небе там i сям вынiкалi пазалочаныя клубочкi прыгожанькiх хмурынак i згодна звiсалi яны, светлыя веснавыя мары, над шырокiмi палямi, над лугам, што разлягаўся па абодвух берагах рэчкi i бег далёка-далёка ў закрытую сiняватай смугою даль... Было хораша, добра, так хораша i добра, што дубам прыкра было слухаць злавесную гаворку старога свайго сябра.
- Што ты праракуеш, бацька! - сказаў высокi дуб з разложным верхам. Лiхiя часы прайшлi: мiнула зiма з маразамi, на поўнач пайшлi халады, збегла паводка, зноў сонца, радасць, жыццё. Прыслухайся ты, што робiцца вакол, на сябе самога азiрнiся: вунь бусел папраўляе гняздо на тваiх старэчых плячах, гняздо, якое ты трымаеш з давень-даўна; а колькi тут птаства рознага! I ўсе радуюцца, жывуць i аб смерцi не дбаюць. А мы хiба сiраты ў Бога цi радасцi нам Бог пашкадуе, што мы павiнны сумаваць-думаць аб смерцi?.. Не, не праўдзiвая твая гутарка!
- Непраўдзiвая, непраўдзiвая! - загулi разам дубы. - Ты стары, сiлы ў цябе няма, i табе зайздросна пазiраць на тых, каму весела, хто жыць хоча.
- На iм ужо i жалуды не растуць, - сказаў, смеючыся, блiжэйшы сусед мудрага дуба.
|< Пред. 1 2 3 4 След. >|