Чыя праыда (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница:
4 из 4
А дзе яны? Дзе нашы сябры, разложыстыя, тоўстыя дубы? Дзе той дуб-велiч, што заглядаўся на прыгожую рэчку i смяяўся са злосцi бур i вятроў? Зiрнiце вакол дзе яны? I цi не тая самая доля чакае ўсiх нас?
Гэта была праўда. I змоўклi вясёлыя дубы, i вялiкi смутак агарнуў iх. Змоўклi радасныя iх спевы, шэпты, жаласна зашумелi верхавiны.
- Ну, нашто ты адабраў ад iх радасць, дуб-бацька, - спытаў старога яго прыяцель, - раскрыўшы iм вочы?
- Лепш быць няшчасным, але вiдушчым, чымся шчаслiвым, ды сляпым, - адказаў дуб.
|< Пред. 1 2 3 4 >|