Клясычная эвалюцыя Сяргея Дубаыца (на белорусском языке)   ::   Аркуш Алесь

Страница: 3 из 5

Разьвеяўся iдэалiстычны мiт пра калыску беларускагаадраджэньня - Вiльню (летуанiзацыя ў горадзе ўпарта набiрала абароты). Адбылiся канфлiкты ў самой "камандзе" палова актыву адышла ад газэты. "Наша Нiва" ня здолела сфармаваць мацярык новай сучаснай лiтаратуры (Дубавец паўтараў: няма прозы, няма прафесiйнай лiтаратуры). Бадай, за выключэньнем Сяргея Шыдлоўскага, газэта ня здолела адкрыць нiводнага новага iмя. Да ўсяго гэтага дадавалiся вонкавыя складанасьцi - жорсткасьць рынкавых варункаў, пагаршэньне палiтычнай сытуацыi на Бацькаўшчыне.

Дубавец зразумеў, што якасьць роднай лiтаратуры нельга палепшыць "прафесiяналiзацыяй" пiсьменьнiкаў, i нiякiя эўрапейскiя "лiкбезы" тут не дапамогуць. Сытуацыю, па вялiкаму рахунку, ратавала толькi нацыянальная дзяржаўная палiтыка.

У 1995 годзе пачаўся трэцi пэрыяд творчага шляху Дубаўца - "ipso articulo temporis". Дубавец, не вагаючыся, пакiнуў лiтаратурную крытыку i лiтаратуразнаўства (магчыма, i прозу). Ягонай новай стыхiяй сталi палiтыка, геапалiтыка, выдавецкая справа. Галоўнай пляцоўкай - газэта "Свабода". Пiсьменьнiк вяртаецца ў Менск (вiленская рэдакцыя "НН" лiквiдуецца). Прыход да ўлады Лукашэнкi глыбiнна спалiтызаваў беларускiя творчыя асяродкi. Небясьпека страты незалежнасьцi шыхтуе ў ваярскiя харугвы нават кучаравых лiрыкаў. Дубавец i раней ня быў палiтычна цнатлiвым творцам, але цяпер ён заняў пазiцыю аднаго з самых радыкальных беларускiх дзяржаўнiкаў. Што казаць, калi самому Пазьняку, "бацьку народа", дасталося ад "сына народа" за памяркоўнасьць i нягiбкасьць.

|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]