Клясычная эвалюцыя Сяргея Дубаыца (на белорусском языке) :: Аркуш Алесь
Страница:
4 из 5
Безумоўна, хутка паўстаненовая наменклятура пры дзяржаўнай культуры (скобелевы etc.), - пустое месца хутка запаўняецца. Але наяўнасьць незалежных выданьняў i культурнiкаў новай фармацыi створыць умовы, пры якiх падобны калабарацыянiзм будзе прыводзiць да творчай сьмерцi. Таму на слугаваньне пойдуць самыя недарэкi, нязграбы i iмпатэнты, або ворагi Беларусi. Сапраўдная культура апынецца ў татальнай апазiцыi. Гэтак даводзiў Дубавец.
Дубавец спрабуе рабiць камэрцыйную, прыбытковую "Нашу Нiву", якая ператварылася ў тыднёвiк (вiдавочна, скарыстоўваючы вопыт дэмакратычных газэтаў апошняй "хвалi" - "Имя", "БДГ"), iмкнецца ладзiць новы лiтаратурны мацярык з дапамогаю распачатай кнiжнай сэрыi "Сучасная лiтаратура". I палiтыка, палiтыка...
Вы скажаце - клясычны лёс беларускага творцы. Узгадайма Жылку, Гаруна, Танка. Падобны лёс быў угатаваны i Багдановiчу. Я ня буду спрачацца. Магчыма, сапраўды, справу маем з чымсьцi спадчынным.
Якiя эвалюцыйныя зьмены адбылiся з тагачасным Дубаўцом як з асобаю? Па-першае, вiдавочна, ён пачаў улiчваць жыцьцёвыя рэалii. Не дастаткова разумець, што трэба, неабходна яшчэ ўсьведамляць - цi рэальна тое зьдзейсьнiць. Па-другое, Дубавец стаў больш дэмакратычным - тыднёвiк упяцёх ня зробiш. Па-трэцяе, лiтаратура ў ягонай дзейнасьцi як бы адышла на другi плян (не да лiтаратуры?). Па-чацьвертае, ён пачаў ствараць рэгiянальныя культурнiцкiя сеткi - падпiска, рэалiзацыя кнiг. Дубавец стаў сапраўдным лiтаратурным мэнэджэрам.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|