Лист Якуба Малькевича (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 6 из 14

Пра дзецi ўспамiнаеш? Дык што, калi ў мяне на руках iх двое - майму чацвёрты год i яе, нябожчыцы, - восьмы год. Што ж з таго! Большы ўжо гатовы пастух. А ў мяне гаспадарка!

- А як, васпане?

- А так што, я ж кажу, мы лiшне спрачацца з табою не будзем...

- Не, не, васпане, што не - то не, спрачацца не будзем...

Аўгiння зноў устрапянулася:

- А дзе ж гэта дзецi? Хай бы яны па паўчарачкi выпiлi. Шмат не можна, а трошкi - няхай паспытаюць.

Зося адразу выявiла клапатлiвасць новай мацi:

- Але дзе ж гэта малыя?

Агледзела трохi санлiвымi ад гарэлкi вачыма хату i, кiўнуўшы галавою Матыльдзе, вылезла з-за стала. Яна ўжо назвала Матыльду братаваю:

- Хадзем, братавенькая, да малых.

I ўзяла Матыльду пад руку.

У маленькай бакоўцы стаялi два ложкi i памаляваны столiк. Скрозь на сцяне вiсела адзежа, i вельмi было тут цесна.

На ложку сядзела заплаканая Анэта i трымала на каленях малога хлопчыка. Большы сядзеў на другiм ложку, як стары, успёршыся локцямi на каленi i падпёршы iмi твар. Ён наморшчыў лоб, падняў вочы i глянуў на Зосю i Матыльду. Зося пагладзiла яго па галаве.

- Няхай бы ты, сынок, туды, да таты, падышоў.

I Матыльда падышла да яго:

- Можа, ты з'еў бы чаго?

У Анэты зморшчыўся твар. Зося села поплеч з ёю. Матыльда, глянуўшы на яе, сцiснула губы.

- Нешта, мусiць, нездарова, Анэта, што сядзiш тут адна?

Зося прыхiнулася блiжэй да яе i пастаралася паказаць ласкавай усмешкай шчырае спачуванне. Анэта блiжэй прыгарнула да сябе малога.

|< Пред. 4 5 6 7 8 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]