Лявон Бушмар (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
100 из 109
Яна штосьцi гукнула жанкам, там не прыпынiлася i рушыла далей да Андрэя. Андрэй раптам пачуў у сабе трывогу, саскочыў з жняяркi, яшчэ выправiў з хамутоў конскiя грывы, адмахнуўся ад авадня i пайшоў жанчыне насустрач. Тая засаплася, ледзьве гаварыла:
- Малады конь той, завадскi, пухнуць пачаў.
- Калi?
- От раптам неяк.
- Хто пры iм?
- Стары Стафан. Больш нiкога з мужчын няма дома. I жанок, можна сказаць, нiкога няма. Я была з дзецьмi, пакiнула iх на Алену. Яна сёння на кухнi. Мне бегчы назад трэба.
Пасля дадала яшчэ:
- Няма каго па Ўладзiка паслаць.
Андрэй выпраг конi, стрыножыў iх на ржышчы, прыпаручыў жанкам i пабег.
Конь тыднi два таму быў куплены на завод у суседнiм калгасе. Ён стаяў у стайнi ля жолаба, звесiўшы мысу долу. Пухлiна пайшла ад капытоў скрозь па нагах. Каля яго клапацiўся стары Стафан.
- Апойкi, - сказаў ён.
- Хто яго паiў?
Стары стаў успамiнаць.
- А хто на iм куды i калi ездзiў?
- Гэтымi днямi як Вiнцэнтага пасылалi па жалеза, дык ён быў канешне намогся на iм ехаць.
- I ездзiў?
- Ездзiў.
- Утамiў?
- Утамiў.
- I сам адразу паiў?
- От гэтага не ведаю.
- А хто ведае?
- Я не паiў тады яго цэлую ноч, баяўся, гэтакi быў ён змардованы. Можа, хiба ён яго дзе ў рэчцы за агародамi папаiў, як пад'язджаў дадому.
Андрэй хапiўся за галаву:
- Бяжы на пшанiчышча, бяры аднаго каня, запрагай i ганi па доктара ў мястэчка.
Стафан рушыў бегчы. Жняярка ў той дзень гуляла да самага вечара.
|< Пред. 98 99 100 101 102 След. >|