Лявон Бушмар (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 99 из 109

Трасуцца дзве фурманкi. Два мужчыны ў зрэб'i патузваюць лейцы. Слрадвечнае ўпартае i бяссiльнае чуецца:

- Но, но!

Канюкi прабуюць бегчы патроху, ратуючыся ад заедзi.

Людзi праязджаюць. Зноў пуста i цiха на дарозе. Жанчыны нясуць траву дадому, адна за адною iдуць сцежыстым пераходам паўз дарожную каляiну. З узгорку iм вiдаць добра, як увесь узлесак укрыты новымi будынкамi. Тыя самыя ўсё старыя дубы стаяць сцяною паўз сцену самых прылесных дамоў. Здалёк там мiльгаецца штосьцi.

- Колькi дзяцей назбiралася, - гаворыць жанчына. - Вунь там, усiх яны збiраюць разам.

Жанчыны выходзяць за жыта. Там шэсць спрунжыновак скародзяць раллю. Калгасаўскiя конi памахваюць ад гарачынi галовамi, трасуць грывамi.

- Памажы Божа! - гукае жанчына здалёк.

- Няхай паможа, калi хоча! - адказвае чыйсьцi там з iх голас.

Недалёка мяжа. Роўная, як струна, перарэзала поле, ад лесу i да лесу. Жанчыны мiнаюць яе. Там скародзяць папар iхнiя мужчыны. Бароны, з дзернавымi накладычамi, падскокваюць на раллi.

Некалькi хат тулiцца да хваёвай сцяны лесу. Хвоi i ў цiхую бязветранiцу роўна i спакойна шумяць.

VI

Андрэй сядзеў на жняяркавым сядле - даў коням перадыхнуць крыху. Спёка пачынала крыху спадаць. З полудня ён аджаў ужо доўгiя гонi. Паўз лес пшанiца злягла i той загон аджыналi жанкi сярпамi. Звiнелi над пшанiцаю мошкi, трашчалi на ржышчы кавалi.

Андрэй заўважыў, як бегла напрамiк цераз iржышча жанчына. Бегла як магла. Валасы растрапалiся.

|< Пред. 97 98 99 100 101 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]