Лявон Бушмар (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 41 из 109



З вялiкаю радасцю людзi пачалi рэзаць яе, адрэзваць сабе, дзе толькi льга было. Суседнiя ад вёскi хутары адразу паменшылiся. Вяскоўцы ўрэзалi сабе зямлi i з княжацкага маёнтка. Зямлi хапiла, яе стала даволi, але яна стала яшчэ цяжэйшаю. Таму яе яшчэ ўсё было мала.

Трэба было рабiць з зямлёю штосьцi зусiм iншае.

У гэты ж час Бушмар узнявiдзеў Андрэя. Андрэй тады пачаў арудаваць над зямлёю. Тады, калi Бушмар быў яшчэ ў войску, Андрэй першы падаў быў думку пра тое, за што стары Вiнцэнты назваў быў яго ў Бушмара гадам.

Людзi не любiлi Бушмара, i ён не любiў людзей. Ён быў звераваты з натуры сваёй i, яшчэ з бацькам жывучы, прывык адмяжоўвацца заўсёды ад усiх.

Ужо ў тую ноч, калi варочаўся Бушмар дадому з войска, ён, ступiўшы на сваю зямлю, адчуў быў сумную трывогу, але пасля гэта прайшло, ён як бы не заўважаў цi стараўся не заўважаць таго, што навокал яго рабiлася.

Але ў глыбiнi яго душы з гэтага расло страшнае пачуццё. Можа, яно павялiчвалася з таго, што гэтак неспадзявана i гэтакаю блiзкаю стала да яго Андрэева сястра. Амiля сама заўважала гэта, i гэта яе мучыла. Яна не магла дзеля Бушмара сцурацца брата, - там было ўсё роднае, з малых дзён блiзкае i знаёмае. Там было i праходзiла ўсё, чым поўнiлася аж дагэтуль жыццё. Там былi i радасцi i гора. Таму ва ўсе цяперашнiя горкiя хвiлiны свае яна заўсёды была там. I да Бушмара ж яна была прывязана вялiкаю i страшнаю цяпер для яе прычынаю. Яна цяпер пакутавала страшна.

|< Пред. 39 40 41 42 43 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]