Маё дзела цялячае (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 12 из 18

Гэта яму вельмi спадабалася, i ён захацеў яшчэ колькi разоў паўтарыць гэта, але, як на тую бяду, забыўся, як гэтае сказанае iм слова выгаварваецца. Сказаць жа гэта проста, звычайнымi словамi, ён не хацеў, каб не паказацца простым чалавекам, i, ужо не думаючы, ён паўтарыў: "У сельсавеце павiнен дамонаваць пралетарскi элемент". А потым яшчэ раз уздумаў паўтарыць i сказаць яшчэ лепш: "дамiнаць".

- Слухай, - запытаў Тодар у Хамы, - што гэта ён кажа, якi гэта элемент павiнен замiнаць у сельсавеце?

- А цi я ведаю! - цiха адказаў Хама.

- А пра што гэта ён гаворыць? - у сваю чаргу запытаў Тодара Фабiян Свiнкоўскi.

- А чорт яго ведае.

- Ну, а ты ж слухаеш!

- А ты не слухаеш?

- Я нiчога не разбяру.

- А думаеш, я лепшы разбiрайла?

- А цi не ўсё роўна вам, - абазваўся Хама, - мы чаго прыйшлi?! Сельсавет выбiраць! Ну, дык вось i чакай, пакуль кончаць, усё роўна без гэтае казкi не абыдзецца, як нi круцi. Сядзi вось сабе цiха, калi мухi не кусаюць. А потым, як кончыць сваю гэтую "казань", дык выберам сельсавет i пойдзем дамоў.

- Праўду ка'аш, - згадзiўся Грыгор Шамяцiла i стаў пыхкаць люлькаю.

А тым часам Козiч гаварыў. Ён падымаў рукi ўгару, запускаў пальцы ў валасы i праводзiў iмi ада лба к самаму карку, прыдумоўваў, як бы харашэй злажыць рукi перад носам, калi блiснуць вачыма.

Канчаючы прамову, ён падняў палец угару i ўгледзеў, што кiпець на iм нейкi зрабiўся нягладкi i цёмны. I тут жа ўспомнiў, што ў хутаранскае вучыцелькi-пападзянкi ногцi заўсёды нейкiя блiшчастыя i падрэзаны востранька.

|< Пред. 10 11 12 13 14 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]