Маё дзела цялячае (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
18 из 18
- Напiшы, а потым цындайся дзесяць разоў з-пад аднаго акна к другому.
- Не тваё дзела, пiшы!
- Так i ёсць - пiшы, а мы ўсе, хто ўмее, падпiшамся.
На другi дзень Юлiк напiсаў, як умеў, заяву i паслаў па хатах з ёю адзiнаццацiгадовага Мацвеевага хлопчыка. Усе, хто ўмеў, распiсвалiся.
А цераз тры тыднi, як заява прыйшла з павета з рэзалюцыяй, Юлiк пайшоў па вулiцы, зазiраючы ў кожнае акно, так, як i той раз. Але цяпер яму памагаў ужо сам Мацвей Сцепанец.
I як прайшлi яны з канца ў канец вулiцу, усе - ад мала да вялiка пайшлi выбiраць свой сельсавет..
1923
|< Пред. 14 15 16 17 18 >|