Маё дзела цялячае (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
17 из 18
Сёння я быў у iх на хутарох, каб дроў як трохi прыдабыць, бо яны размяркоўваюць на сваё вобчаства шэсць кубаў дроў, якiя адпусцiла ляснiцтва цераз iспалком, - а дровы яны ўжо размеркавалi мiж сваiмi шваграмi дыкумамi. А Свiнкоўскi, якi быў там, дык проста сказаў, што багаты больш павiнен даставаць ад "савета", бо ён больш дае прадналогу, чым бедны. Вось табе i тая хвалёная свабода!
- А хто ж вiнават? - запытаўся Юлiк Карнавух.
- Пэўна, што не я, - адказаў Мацвей.
- На нашых людзей яшчэ патрэбен бiзун, - умяшаўся Тарас Смольскi. - Я чуў, што як "iх" выбiралi, дык на сходзе нашых нiкога не было. Усякi ўсё, сукiн сын, хоча, каб нехта за яго. А пэўна, каб нашы ўсе былi, то выбралi б каго-небудзь лепшага.
- I ты ж не быў! - гукнуў нехта з кутка.
- Як бы за мною астаноўка, - засердзiўся Тарас. - Гаворыш чорт ведае што. Што я там адзiн памог бы каму? Ды мне i часу не было - я парсюку катух гарадзiў.
- А мне тады нездаровiлася, - абазваўся Мацвей. - I калi я не быў, дык i ўсiм не трэба iсцi?!
- Годзе пералiваць з пустога ў парожняе, - сказаў Юлiк Карнавух. - Усе вы роўныя чэрцi. Слухайце: чуў я, што ў многiх хутаранцаў паўменшвалася ў спiсах жывёлы - каб зменшыць падатак. А з дрывамi гэта праўда? - абярнуўся ён да Мацвея.
- От як я табе кажу, - адказаў Мацвей.
- А тут, лiха на яго, далёка яшчэ чакаць да новых перавыбараў, прагаварыў Хвёдар Казёл.
- А каб папрабаваць цяпер, - нясмела сказаў Янка Галубовiч.
- Каб гэта як-небудзь напiсаць заяву, - нехта яшчэ прыбавiў, - можа, i цяпер як-небудзь змянiлi б свой сельсавет.
- Я думаю, што можна папрабаваць, - сказаў Юлiк Карнавух.
- Ну, дык пiшы.
- Згарэце вы! - нечакана для ўсiх увярнуў слова Юлiк.
|< Пред. 14 15 16 17 18 След. >|