Маыгли (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 177 из 197

- Праспявай сваю песню, Вантала!

- Ён больш не выйдзе на паляванне, - сказаў Шэры Брат. - I Акела таксама маўчыць, ужо даўно.

- Мы разгрызлi косцi! - прагрымеў Пхао, сын Пхаоны. - Яны ўцякаюць! Забiвайце, забiвайце iх, Паляўнiчыя Вольнага Народа!

Сабакi адзiн за другiм крадком разбягалiся з пацямнелых ад крывi водмеляў да ракi, у густыя джунглi, уверх па цячэннi або ўнiз па цячэннi - туды, дзе дарога была свабодная.

- Доўг! Доўг! -крыкнуў Маўглi. - Плацiце Доўг! Яны забiлi Акелу! Няхай нiводзiн з iх не выйдзе адсюль жывы!

Ён памчаўся да берага з нажом у руцэ, каб не даць уцячы нiводнаму сабаку, якi адважыўся б кiнуцца ў раку. Але тут з-пад гары мёртвых целаў паказалася галава i пярэднiя лапы Акелы, i Маўглi апусцiўся перад iм на каленi.

- Хiба я не казаў, што гэта будзе мой апошнi бой? - прашаптаў Акела. Слаўнае было паляванне. А як ты, Маленькi Брат?

- Я жывы, Акела...

- Хай будзе так. Я памiраю, i я хацеў бы... хацеў бы памерцi блiжэй да цябе, Маленькi Брат.

Маўглi палажыў страшную, усю ў ранах, галаву Акелы сабе на каленi i абхапiў рукамi яго скусаную шыю.

- Даўно мiнулi часы, калi жывы быў Шэр-Хан, а чалавечае дзiцяня качалася голае ў пыле, - кашляючы, сказаў Акела.

- Не, не, я воўк! Я адной крывi з Вольным Народам! - усклiкнуў Маўглi. Не па сваёй волi я стаў чалавекам!

- Ты чалавек, Маленькi Брат, ваўчаня, узгадаванае мною. Ты чалавек, iнакш Чарада ўцякала б ад Дзiкiх Сабак. Табе я абавязаны жыццём, а сёння ты выратаваў усю Чараду, як я калiсьцi выратаваў цябе.

|< Пред. 175 176 177 178 179 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]