Маыгли (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 36 из 197



- Арала! Ву! Яны, можа, ужо кiнулi хлопчыка, калi iм абрыдлаяго несцi! Хiба можна верыць Бандар-Логам! Кажан мне на галаву! Кармiце мяне аднымi гнiлымi косткамi! Спусцiце мяне ў дупло да дзiкiх пчол, каб яны закусалi мяне да смерцi, i пахавайце мяне разам з гiенай! Я сама няшчасны сярод звяроў! Ара-лала! Ва-у-у! О Маўглi, Маўглi, чаму я не папярэдзiў цябе пра Малпiн Народ, чаму я цябе бiў па галаве? Я, можа, выбiў сённяшнi ўрок з яго галавы, i хлопчык цяпер адзiн у джунглях i забыўся Запаветныя Словы!

Балу абхапiў галаву лапамi i са стогнам закiваўся ўзад i ўперад.

- Не так даўно ён сказаў мне правiльна ўсе словы, - сярдзiта прамовiла Багiра. - Балу, ты нiчога не памятаеш i не паважаеш сябе. Што падумалi б джунглi, калi б я, чорная пантэра, качалася i выла, скруцiўшыся ў клубок, як дзiкабраз Сахi?

- Якi мне клопат да таго, што падумаюць джунглi! Хлопчык, можа, памёр ужо!

- Калi толькi яны не кiнуць яго з дрэва дзеля пацехi i не заб'юць ад няма чаго рабiць, я не баюся за дзiцяня. Яно разумнае i ўсяму навучанае, а галоўнае, мае такiя вочы, якiх баяцца ўсе джунглi. Але ўсё ж (i гэта вельмi кепска) яно ў палоне ў Бандар-Логаў, а яны не баяцца нiкога ў джунглях, бо жывуць высока на дрэвах. - Багiра ў задуменнi аблiзала пярэднюю лапу.

- Ну i дурань жа я! О тоўсты буры дурань, паядальнiк карэння! - прастагнаў Балу раптам, выпрастаўся i сцепануўся. - Праўду кажа дзiкi слон Хатхi: "У кожнага свой страх", а яны, Бандар-Логi, баяцца Каа, горнага ўдава. Ён умее лазiць па дрэвах не горш за малпаў. Уночы ён крадзе ў iх дзiцянят.

|< Пред. 34 35 36 37 38 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]