Маыгли (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
34 из 197
Два вартавыя ўзляталi разам з iм на верхавiну дрэва так высока, што тонкiя галiны трашчалi i гнулiся пад iмi, а потым з кашлем i вухканнем кiдалiся ў паветра, уперад i ўнiз, i павiсалi на суседнiм дрэве, чапляючыся за нiжнiя сукi рукамi i нагамi. Iншы раз Маўглi бачыў перад сабой цэлае мора зялёных джунгляў, як чалавек на мачце бачыць перад сабой акiянскi прастор, потым галiны i лiсце зноў пачыналi хвастаць яго па твары, i ён са сваiмi двума вартавымi спускаўся амаль да самай зямлi. Так, скачкамi, з трэскам i вухканнем, усё малпiнае племя iмчалася па дрэвавых дарогах разам са сваiм палоннiкам Маўглi.
Напачатку ён баяўся, што яго ўпусцяць, потым раззлаваўся, але зразумеў, што змагацца нельга, потым пачаў думаць. Перш за ўсё трэба было паслаць пра сябе вестачку Багiры i Балу. Малпы рухалiся з такой хуткасцю, што яго сябры не маглi iх дагнаць i вельмi адставалi. Унiз не варта было i глядзець - яму вiдаць былi толькi верхнiя бакi сукоў, - таму ён пачаў глядзець угору i ўбачыў высока ў сiнi неба каршуна Чыля, якi лунаў над джунглямi, апiсваў кругi, чакаючы чыёй-небудзь смерцi. Чыль бачыў, што малпы нешта нясуць, i спусцiўся нiжэй, каб разведаць, цi не прыдатна iх ноша для яды. Ён свiснуў ад здзiўлення, калi ўбачыў, што малпы валакуць па верхавiнках дрэў Маўглi, i пачуў ад яго Запаветнае Слова Каршуна: "Мы з табой адной крывi, ты i я!" Разгайданыя вяршалiны закрылi ад яго хлопчыка, але Чыль паспеў слiзгануць да блiжняга дрэва, i перад iм зноў вынырнуў маленькi смуглы твар.
- Прыкмячай маю дарогу! - крыкнуў Маўглi. - Паведамi Балу з Сiянiйскай Чарады i Багiры са Скалы Рады!
- Пра каго, Брат? - Чыль яшчэ нi разу дагэтуль не бачыў Маўглi, хоць, вядома, чуў пра яго.
- Пра Жабянятка Маўглi.
|< Пред. 32 33 34 35 36 След. >|