Маыгли (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 39 из 197

Чаго толькi яны не гавораць! Нiбыта ў цябе выпалi ўсе зубы i нiбыта ты нiколi не нападаеш на дзiчыну, большую за казляня, бо нiбыта (такiя бессаромныя хлусы гэтыя малпы!) баiшся казлiных рагоў, - лiслiва закончыла Багiра.

Змяя, асаблiва хiтры стары ўдаў, такi, як Каа, нiколi не пакажа, што злуецца, але Балу i Багiра прыкмецiлi, як надзiмаюцца i перакочваюцца вялiзныя мускулы пад скiвiцай Каа.

- Бандар-Логi змянiлi месца палявання, - сказаў ён спакойна. - Я грэўся сёння на сонцы i чуў, як яны гарланiлi ў верхавiнах дрэў.

- Мы... мы гонiмся зараз за Бандар-Логамi, - сказаў Балу i папярхнуўся, бо ўпершыню, як ён сябе помнiў, жыхару джунгляў даводзiлася прызнавацца, што ён мае нейкi iнтэрас да малпаў.

- I, вядома, не якая-небудзь дробязь прымусiла дваiх такiх паляўнiчых важакоў у сябе ў джунглях - iсцi па слядах Бандар-Логаў, - пачцiва адказаў Каа, хоць яго распiрала ад цiкаўнасцi.

- Дапраўды, - пачаў Балу, - я ўсяго толькi стары i падчас неразумны настаўнiк Закону ў Сiянiйскiх Ваўчанят, а Багiра...

- ...ёсць Багiра, - сказала чорная пантэра i закрыла пашчу, ляснуўшы зубамi: яна не прызнавала пакоры. - Вось у чым бяда, Каа: гэтыя зладзеi, што крадуць арэхi i знiшчаюць лiсце на пальмах, выкралi ў нас чалавечае дзiцяня, пра якое ты, магчыма, чуў.

- Я чуў штосьцi ад Сахi (iголкi надаюць яму нахабства) пра дзiцяня, якое прынялi ў Воўчую Чараду, але не паверыў. Сахi слухае адным вухам, а потым перакручвае ўсё, што чуў.

- Не, гэта праўда. Такога дзiцяняцi яшчэ не было на свеце, - сказаў Балу.

|< Пред. 37 38 39 40 41 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]