Маыгли (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 40 из 197

- Сама лепшае, сама разумнае i сама смелае чалавечае дзiцяня, мой вучань, якiпраславiць iмя Балу на ўсе джунглi, з канца ў канец. Ды, апрача таго, я... мы... любiм яго, Каа!

- Тс! Тс! - адказаў Каа, варочаючы галавой направа i налева. - Я таксама зведаў, што такое любоў. Я мог бы расказаць вам не адну гiсторыю.

- Гэта лепш пасля, як-небудзь яснай ночкай, калi мы ўсе будзем сытыя i здолеем ацанiць расказ па заслугах, - хуценька адказала Багiра. - Наша дзiцяня цяпер у руках у Бандар-Логаў, а мы ведаем, што з усяго Народа Джунгляў яны баяцца аднаго Каа.

- Яны баяцца аднаго мяне! I нездарма, - сказаў Каа. - Балбатухi i дурныя выхвалякi, дурныя выхвалякi i балбатухi - вось хто гэтыя малпы. Але ваша дзiцяня не можа чакаць ад iх дабра. Яны рвуць арэхi, а калi надакучыць, шпурляюць iх унiз. Цэлы дзень яны гойсаюць з галiнай, быццам абысцiся без яе не могуць, а потым ломяць яе папалам i кiдаюць. Вашаму дзiцяняцi не пазайздросцiш... Апрача таго, яны абзывалi мяне... жоўтай рыбiнай, здаецца?

- Чарвяком, чарвяком. Земляным чарвяком, - сказала Багiра, - i яшчэ рознымi мянушкамi. Мне сорамна нават паўтараць.

- Трэба iх правучыць, каб не забывалiся, калi гавораць пра свайго ўладара! Ааа-ссп! Каб як след памяталi! Дык куды ж яны пабеглi з дзiцянём?

- Адны толькi джунглi ведаюць. На захад, я думаю, - сказаў Балу. - А мы ж лiчылi, што табе гэта вядома, Каа.

- Мне? Адкуль гэта? Я хапаю iх, калi яны трапляюцца мне на дарозе, але не палюю нi на малпаў, нi на жаб, нi на зялёнае багавiнне ў сажалцы.

|< Пред. 38 39 40 41 42 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]