Маыгли (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
97 из 197
але ж усе ў джунглях ведаюць, што Шэр-Хан забiвае чалавека двойчы i тройчы ў месяц.
- Гэта так. Але тады ён кiдаецца на яго ззаду i, нападаючы, адварочвае галаву, таму што баiцца. Калi чалавек паглядзiць на тыгра, ён уцячэ. А ў сваю ноч ён заходзiць у вёску не хаваючыся. Ён iдзе памiж дамамi, прасоўвае галаву ў дзверы, а людзi падаюць перад iм на каленi, i тады ён забiвае. Адзiн раз - у тую ноч.
"О! - сказаў Маўглi сам сабе i перавярнуўся ў вадзе з боку на бок. - Цяпер я разумею, чаму Шэр-Хан папрасiў мяне зiрнуць на яго. Яму гэта не памагло, ён не мог глядзець мне ў вочы, а я... я, вядома, не ўпаў перад iм на каленi. Але ж я не чалавек, я належу да Вольнага Народа".
- Гм-м! - глуха прабурчала Багiра. - А тыгр ведае сваю ноч?
- Не, не ведае, пакуль Месячны Шакал не выйдзе з начнога туману. Часам гэтая ноч бывае ўлетку, у сухую пару, а iншы раз зiмой, калi iдуць дажджы. Калi б не Першы з Тыграў, гэтага б не здарылася i нiхто з нас не ведаў бы Страху.
Аленi сумна ўздыхнулi, а Багiра каварна ўсмiхнулася.
- Людзi ведаюць гэтую... казку? - спытала яна.
- Нiхто яе не ведае, апрача тыграў i нас, сланоў, дзяцей Тха. Цяпер i вы, тыя, што на берагах, чулi яе, i больш мне няма чаго сказаць вам.
Хатхi акунуў хобат у ваду ў знак таго, што не жадае больш размаўляць.
- Але чаму ж, чаму, - спытаў Маўглi, звяртаючыся да Балу, - чаму Першы з Тыграў перастаў есцi траву, плады i лiсце? Ён жа толькi зламаў карак быку. Ён не зжор яго.
|< Пред. 95 96 97 98 99 След. >|