Маыгли (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 96 из 197



- Яны i цяпер кiдаюць такую вострую штуку, - сказаў дзiкабраз Сахi i з шоргатам пачаў спускацца да ракi.

Гонды* лiчаць Сахi сама смачнай ежай - яны называюць яго Хо-Iгу, - i ён ведае сёе-тое пра каварную сякерку гондаў, якая ляцiць цераз прасеку, паблiскваючы, нiбы страказа.

* Гонды - адзiн з сама старажытных народаў Iндыi.

- Гэта быў кiй з вострым канцом, якiя ўтыкаюць у дно лоўчай ямы, - сказаў Хатхi. - Безвалосы кiнуў яго, i ён уваткнуўся ў бок Першаму з Тыграў. Усё адбылося, як сказаў Тха: Першы з Тыграў, выючы,бегаў па лесе, пакуль не вырваў кiй, i ўсе джунглi даведалiся, што Безвалосы можа наносiць удар здалёку, i пачалi баяцца яшчэ больш, чым раней. Так выйшла, што Першы з Тыграў навучыў Безвалосага забiваць, - а вы самi ведаеце, колькi шкоды гэта прынесла ўсiм нам, - забiваць i пятлёй, i прыхаванай пасткай, i куслiвай мухай, якая вылятае з белага дыму (Хатхi гаварыў пра кулю), i Чырвонай Кветкай, якая выганяе нас з лесу. I ўсё ж адну ноч у годзе Безвалосы баiцца тыгра, як абяцаў Тха, i тыгр нiчога не зрабiў, каб прагнаць яго страх. Дзе нi знойдзе ён Безвалосага, там i забiвае, памятаючы, як зняславiлi Першага з Тыграў.

I цяпер Страх гуляе па джунглях удзень i ўночы.

- Ахi! Ао! - уздыхнулi аленi, думаючы, як важна ўсё гэта для iх.

- I толькi калi адзiн Вялiкi Страх пагражае ўсiм, як цяпер, мы ў джунглях забываемся на свае дробныя страхi i сыходзiмся ў адно месца, цяпер.

- Чалавек толькi адну ноч баiцца тыгра? - спытаў Маўглi.

- Толькi адну ноч, - адказаў Хатхi.

- Але ж я... але ж мы...

|< Пред. 94 95 96 97 98 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]