На беразе (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 16 из 17

Каб на адным месцы стаялi, можа i надаела б. Але служба такая папалася жывая - сягоння тут, а назаўтра за сотню вёрст дзе-небудзь. Так нiколi не надаесць. Разглядай сабе свет i жывi. Весела так.

- А мне вось тут весела. Перавожу сабе што дзень, то новых людзей. Часам, чакаючы, думаю, каго-то цяпер прыйдзецца перавозiць. Што за чалавек i адкуль?

- I так слаўна, - адказаў Юрась, - самае галоўнае, у сябе не закапвайся, а жывi ў людзях. Глядзi на ўсё i ўсё ведай.

- Ну, а дамоў не хочацца?

- Мала калi думаю аб гэтым. Заўсёды хочацца да свае сям'i, сваiх хочацца пабачыць, пагаварыць, пажыць. А зямля - усюды зямлёю. Усюды працуй i будзеш жыць.

- Вось, - сказаў сам сабе Амелька ў думках сваiх, - ад каторага чалавека чую тое, аб чым сам часта думаю. На ўсякiм месцы на зямлi чалавек дома.

I раптоўна захацелася яму глянуць на ўсё тое, што ў тую хвiлiну рабiлася на ўсёй зямлi. Захацелася яму куды-небудзь iсцi, iсцi ўсё блiжэй i блiжэй к нечаму таму, што ў галаве яго вырысоўвалася як галоўны пункт, цэнтр усяго жыцця.

Хацелася яму самому не стаяць каля свае будкi цiха i спакойна, а рабiць якое-небудзь дзела, якое магло б быць вiдавочным i карысным для ўсiх.

I, як Юрась, пакiнуўшы гаварыць з iм, пайшоў к возу збiрацца ў дарогу, Амелька, ахоплепы вялiкiм наплывам думак, глядзеў, як варушылiся на беразе людзi, пакрыквалi на коней i збiралiся згiнуць з гэтага берага, каб нiколi не паказацца пры такiх самых варунках на iм.

|< Пред. 13 14 15 16 17 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]