На чужым грунце (на белорусском языке)   ::   Колас Якуб

Страница: 3 из 4

Рыжыя мурашкi хадзiлi, як непрытомныя, не ведаючы, за што ўзяцца; пчолкi, чмелiкi званiлi яшчэ жудасней, яшчэ нудней, пралятаючы над лугам i не знаходзячы сабе пажытку, толькi аваднi i сляпцы красавалiся i паганым звонам рэзалi сэрца. Конiкi пазмаўкалi i толькi вечарамi распачыналi сваю жальбу.

Травы сохлi i жоўклi, прыгожыя краскi тужлiва хiлiлi свае зграбныя галоўкi, дарэмна шукаючы цяньку, i сохлi без часу. Глухi шум, нараканне пайшлi па лузе, трывожна гаварыў луг пад гарачым ветрам. Пачалi травы i краскi судзiць-разважаць, вышукваць прычыны такога няшчасця. Адзiн казаў тое, другi другое, - i ўсе шумелi, нiхто не слухаў нiкога, i толку нiякага не дабiлiся.

- Спытайма хiба ў ручайка: ён самы мудры на лузе, - урэшце параiў чарот.

I праўда, ручаёк тут быў самы старэйшы i болей ад усiх ведаў жыццё. Стаяў тут таксама i стары дуб, але сам ён прызнаваўся, што i дзед яго не памятае такога часу, калi б у лузе не было ручайка. Прыйшлi да ручайка травы-пасланцы, бухнулi ў ногi яму - няшчасце навучыць гнуць голавы. "Так i так, - кажуць, навучы, што рабiць, дай ты нам раду".

Слухаў мудры ручаёк гэту просьбу травы.

- Заўтра скажу, а цяпер дайце мне падумаць, распытаць таго-сяго.

- От што, мiлыя, - сказаў назаўтра ручаёк, - сонейка ўгневалася на вас. Найдзеце мiж вамi самага няшчаснага, i няхай ён раскажа сонейку сваё цяжкае жыццё-нядолю; тады яно зжалiцца над вамi i прыкажа ветру нагнаць хмары.

- Хто ж тут самы нешчаслiвы?

Кожнаму здавалася, што ён i ёсць самы няшчасны.

Прылятаюць матылькi i кажуць:

- Аржаное Калiва - самае няшчаснае.

I вецер пацвердзiў, што гэта праўда.

|< Пред. 1 2 3 4 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]