На ысё ёсць прычына (на белорусском языке)   ::   Колас Якуб

Страница: 7 из 9

Давайце насiць ваду на агонь!

- Насiць, насiць! - загула грамада.

Усе рынулiся па ваду. Бусел камандаваў i падымаў дух у грамады. "Патушым пажар! Спынiм варожую сiлу!" - пакрыкваў ён i паддаваў ахвоты.

Цэлы дзень да самага цямна насiлi ваду, лiлi на агонь i цешылiся, што цяпер-то, напэўна, патухне. Але як здзiвiлiся назаўтра, калi пабачылi, што балота гарыць далей.

Бусел звесiў свой доўгi нос. Смутак апанаваў усiх. Зноў пачалiся нарады, разважаннi i, як i раней, стаяла тое ж неразгаданае пытанне: чаму гарыць балота?

I ў момант самай цяжкай роспачы нечакана з'явiўся крумкач. Усе незвычайна ўзрадавалiся.

- Нешта скажа! Нешта скажа! Напэўна прыляцеў з добраю весткаю! - насiлася ў грамадзе.

- Прафесар будзе гаварыць! Прафесар скажа нешта незвычайнае! - затрашчала сарока.

А "прафесар" цiшком аглядаў балота i заўважыў маленькi ручаёк, што цёк праз балота. Ён быў упэўнены, што праз гэты раўчак агонь не перакiнецца. Вось ён i прыляцеў сюды, каб падтрымаць сваю рэпутацыю вучонага.

- Грамадзяне! - пачаў крумкач. - Вы, напэўна, былi здзiўлены, калi я ў мiнулы раз змушаны быў перарваць сваю прамову, - на тое была свая прычына, як i казаў я вам, што ўсё на свеце мае сваю прычыну.

- Я так i казала, - у захапленнi затрашчала сарока.

- Усё на свеце мае сваю прычыну. Што гэта значыць? А гэта значыць - усё i нiчога. Усё - для вучоных, нiчога - для невукаў. Вы дзiвiцеся, што агонь не гасне, i гэта вас непакоiць i трывожыць.

|< Пред. 5 6 7 8 9 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]