Падзенне (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница:
73 из 117
Дый як бы яна магла такой быць, калi я сам не падзяляў яе? Таму - цi не лепей было ўсё абсмяяць, пакпiць i з iхняй павагi, i з iхнiх папрокаў? Я павiнен быў вызвалiцца ад пачуцця, якое душыла мяне, любою цаной даць яму выхад. Каб паказаць усiм, чым напханы гэты прыгожанькi манекен, якi я сабой уяўляў, я хацеў распароць яму чэрава. Аднойчы мяне папрасiлi правесцi гутарку з маладымi адвакатамi, якiя праходзiлi ў нас стажыроўку. Раздражнёны нечуванымi дыфiрамбамi, якiя спяваў старшыня калегii, рэкамендуючы мяне слухачам, я болей стрываць не мог. Я пачаў з iмпэтам i хваляваннем, якiх ад мяне i чакалi i якiя я заўжды лёгка выдаваў у любую патрэбную хвiлiну. Але раптам, без усялякага пераходу ўдаўся раiць у якасцi найлепшага метаду абароны - блытанiну. "Я маю на ўвазе не тую блытанiну, - казаў я, - якую так умела ўжывае сучасная iнквiзiцыя, калi садзiць на лаву падсудных адначасова i злодзея, i сумленнага чалавека, каб перавалiць на другога злачынствы, учыненыя першым". Наадварот, я хацеў паказаць, як трэба абараняць злодзея, выкрываючы злачынствы сумленнага чалавека - адваката, у нашым выпадку. Дзеля большай нагляднасцi я растлумачыў сваю думку наступным чынам:
"Дапусцiм, што я пагадзiўся абараняць якогась чуллiвага пана, якi з рэўнасцi забiў сваю жонку. Сваю прамову я пабудаваў бы так: "Панове прысяжныя! - сказаў бы я. - Зiрнiце, наколькi мiзэрным робiцца грэх гэтага чалавека, калi мы бяром пад увагу яго прыродную дабрыню, якая на мiг падупала агiднай спакусе плоцi.
|< Пред. 71 72 73 74 75 След. >|