Рэквием для бензапилы (на белорусском языке)   ::   Орлов Владимир

Страница: 22 из 23



Мяне дагэтуль кусае сумленне: чаму не адказаў Юрку? Можна ж было напiсаць у Афганiстан i прамаўчаўшы пра Окаркава вяртанне з зоны, як i пра тое, што ён жыў у Ларысы, пакуль праз пару месяцаў зноў не паехаў пад канвоем кудысьцi ў Мардовiю, пасля чаго Ларыса скруцiлася з падазроным тыпам з Задзвiння i ўзялася гандляваць каля Палаца культуры шклозавода пiвам.

Больш салдацкiх лiстоў - нi з маскоўскiм, нi з якiм iншым штэмпелем - мне не прыходзiла.

Фiнал гэтае гiсторыi я магу аднавiць толькi са слоў клiўлендца з двума адарванымi пальцамi, таму мая спроба будзе непазбежна пазначаная пячаткаю суб'ектывiзму. Але ўяўленне малюе апошнiя Юркавы хвiлiны настолькi выразна, што я наважваюся выкласцi сваю версiю на паперы. (Вiдаць, тут прысутнiчае i эгаiстычнае iмкненне пазбыцца сiндрому бензапiлы, бо пасля вечара ў Клiўлендзе я не здольны спакойна чуць яе гук, i лепей не ўспамiнаць, што чынiлася са мною, калi днямi ў нашым двары спускалi стары бераст.)

Заплюшчыўшы вочы, я бачу вечаровую горную цяснiну ў ваколiцах Герата. Бой адгрымеў зусiм нядаўна, i ў паветры яшчэ стаiць пах парахавога дыму. Юрка з туга скручанымi рукамi ляжыць на спiне ў фiялетавым ценю вострай двухгаловай скалы, падобнай да раскрытай драпежнай глюгi. У ногi яму ўпiваецца тонкi шнур, хоць нi бегчы, нi нават паўзцi з раздробленай галёнкаю немагчыма.

Стамлёны, з гарачымi вуглямi гагатавых вачэй камандзiр афганскiх партызанаў ведае цану кожнаму слову i растуляе вусны не болей пяцi разоў. "Жыць хочэш - бэры iслам", - грэблiва перакладае тлумач.

|< Пред. 19 20 21 22 23 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]