Рэквием для бензапилы (на белорусском языке) :: Орлов Владимир
Страница:
20 из 23
У адрозненне ад Iркi, якая ўжо ў радзiльнi адмовiлася ад малога i здавала з аднакласнiкамi выпускныя экзамены, Ларыса пакiнула дзiця сабе i ў школу не вярнулася. Пад час экзаменаў яе можна было ўбачыць з каляскаю ў парку культуры i адпачынку iмя 50-годдзя "Великого Октября". Шчаслiвы татуля тады ўжо цягнуў тэрмiн, бо аднаго разу ў традыцыйнай суботняй бойцы пад таполямi каля танцпляцоўкi пусцiў у ход свой ножык, але не патрапiў уцячы ад мiлiцэйскага нарада. Калi я сустракаў Ларысу з малым, мне заўсёды думалася, што яе сын вырасце, парэжа каго-небудзь ножычкам i ўслед за бацькам пойдзе на зону.
Далейшыя звесткi пра Юрку Весялова не вылучаюцца паўнатой.
Ён таксама вучыўся ў Менску, аднак не на журналiстыцы ва ўнiверсiтэце, як марыў, а чамусьцi ў полiтэхнiчным на архiтэктуры, i мы не бачылiся. Адзiным выключэннем стаўся той раз, калi я адносiў Юрку перададзеныя з дому грошы.
Усе ложкi ў Юркавым iнтэрнатаўскiм пакоi былi занятыя: на чатырох спалi апранутыя хлопцы, а на пятым, абняўшыся, як кацяняты, - зусiм голы Юрка i гэткая ж голая рудая дзяўчына настолькi вульгарнага выгляду, што яе адразу хацелася назваць бабай. На засланым газетамi стале сумавалi дзве патэльнi з застылым тлушчам i тры цi чатыры пустыя гарэлачныя пляшкi. Мне ўдалося раскатурхаць Юрку, а яму - нейкiм дзiвам, нягледзячы на маладую бараду, пазнаць мяне. Ледзьве варочаючы языком, ён растлумачыў, што сёння свята дзень птушак, i, не падымаючыся з ложка, паказаў пальцам на насценны каляндар юнага натуралiста.
|< Пред. 18 19 20 21 22 След. >|