Што яны страцили (на белорусском языке)   ::   Колас Якуб

Страница: 3 из 9

Яе тоненькае стройнае цельца шчыльна прытулiлася да лiсцiка, малюпасенечкiя кропелькi расы ледзь-ледзь выступалiпа крыльцах, i ёй цяжка было паварушыць iмi. Але абагрэла яе сонейка, абсохлi крыльцы. Зусiм ажыла, павесялела зелянушка-бабка, нiбы другi раз на свет нарадзiлася. Яна азiрнулася навокала, - ёй хацелася хоць каму выказаць сваю радасць, сваё шчасце, i калi пралятала тут ластавачка, дык яна не магла стрымацца, каб не сказаць:

- Давай пагаворым, ластавачка!

Ластавачка крута ўзвiлася над возерам, у iмгненне вока апiсала дужку, ледзь чыркнуўшы вострым канцом крыла па вадзе, ад чаго па возеры пабеглi срэбраныя абручыкi.

- Ах, як гэта прыгожа! - зноў прамовiла бабка. - Паглядзi, як бягуць, калышуцца роўненькiя кругi па вадзе! I гэта ты прывяла ў рух такое велiзарнае возера?! Дзiўная справа! I колькi хараства на свеце! Цi не праўда, ластавачка: жыццё - гэта самае большае шчасце на зямлi!

- Таму ж усе мы, зелянушка, любiм жыццё, - зашчабятала ластавачка.

- Ведаеш, якая мне прыйшла думка? Мне здаецца, што большага не можа быць шчасця, як адчуваць кожны момант, што ты вольны, можаш рабiць, што захочаш, можаш ляцець, куды табе зажадаецца.

- Так, зелянушка, - зашчабятала ластавачка, - я б дадала, што шчасце можа быць поўным толькi тады, калi ўсе вакол цябе адчуваюць сябе шчаслiвымi.

- Я цалкам далучаюся да гэтае думкi, - квакнула зялёная жаба.

- Вядома, вашэцi, так, - празвiнела муха, - калi я бачу, што ўсе вы вясёлыя, i мне таксама весела, дык ад гэтага толькi павялiчваецца паўната агульнага шчасця.

|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]