Што яны страцили (на белорусском языке)   ::   Колас Якуб

Страница: 6 из 9



- А калi я не хачу належацьнi да якога калектыву, дык маю я права шукаць сабе шчасця i быць шчаслiвым? - забубнiў авадзень. - Ведаю я гэтыя калектывы! Мы, аваднi, таксама маем звычку трымацца разам. I што ж? Загудзе наш рой каля якое там каровы або вала, а яны пападымаюць хвасты трубою, ды як памчацца - i бывай здароў! А калектыў толькi аблiзваецца.

- I не дзiва, што памчацца, - прамовiў чырвоны з крапiнкамi матыль. - Ты адзiн як загудзеш, дык страшна робiцца. А што казаць, калi вас збярэцца цэлы рой?

- Вы памыляецеся, авадзень, - сказаў шэршань, - як бы вы нi ўсведамлялi сабе калектыў i яго мэты, як бы асабiста нi глядзелi вы на калектыўны лад жыцця, усё ж такi вы жывяце, вы мусiце жыць у калектыве, i за межамi яго, скажу проста, немагчыма бытаванне асобы!

- Брава, брава, шэршань! - запляскаў лапкамi камар. - Мне незвычайна падабаюцца вашы думкi i спосаб iх выказвання.

У самы разгар камаровага красамоўства пачулася гудзенне, i ўслед за гэтым, як бомба, з'явiўся жук. Не паспелi тут i слова вымавiць, як жук раптоўна ўляцеў у самую сярэдзiну сходу i тут жа, не схаваўшы нават нiжнiх мяккiх крылляў, упаў на спiну i пачаў ад здавалення перабiраць крывымi ножкамi.

Зялёнакрылая i сiнякрылая бабкi войкнулi i адначасна ледзь не памлелi такiм раструханым здаўся iм жук.

- Схавай, брат, сваю кашульку, бо нашы паненкi паўмiраюць ад сораму, сказаў авадзень.

- Фi, фi! - запiшчалi бабкi. - Ах, якi мужык! Як дрэнна ад яго пахне.

- Слухайце, жук, вы трымаецеся непрыстойна ў кампанii дам, - закруцiўся каля жука камар.

|< Пред. 4 5 6 7 8 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]