Што яны страцили (на белорусском языке)   ::   Колас Якуб

Страница: 8 из 9



- Мутарна мне ў вашым зборышчы, - прабубнiў авадзень i паляцеўу лес пад кару старога дуба.

Пасядзела на купiне зялёная жаба i нi з таго нi з сяго плюхнула ўнiз галавою, перабралася на другую купiну i пачала разважаць аб сваiх асабiстых справах.

Чарнавокi конiк зашыўся ў лазовы куст, сеў на лiсток i пачаў стракатаць, каб заглушыць смутак. Камар уткнуўся носам у траву i сядзеў над вадою нахмурыўшыся.

Распаўзлiся, разляцелiся ўсе, i кожны пачаў думаць толькi аб сабе, жыць толькi сваiмi iнтарэсамi, але разам з гэтым кожны адчуваў нейкае нездаваленне i брак чагосьцi, а чаго iменна - нiхто добра не ведаў.

Пад вечар уся кампанiя зноў сабралася. Колькi тут нi гаварылi, але такога тлумачэння, якое задаволiла б усiх, нiхто не мог даць.

Толькi шэршань унёс прапазiцыю звярнуцца з запытаннем да старога дуба. Прапазiцыя была прынята аднагалосна.

Паляцела, папаўзла, паскакала ўся кампанiя да старога дуба. Шэршань, як найбольш знаёмы з дубам i болей адукаваны i спрытны на язык, выступiў ад iмя сходу.

- Памажы ты нам, дубе, развязаць адно вельмi важнае пытанне. Некалькi гадзiн таму назад мы былi шчаслiвыя i вясёлыя, сыпалiся жарты, былi танцы, выказвалiся незвычайна мудрыя думкi, я нават шкадую, што мы iх не запiсалi. Але непрыметна для нас самiх зрабiлася з намi нешта такое, што мы страцiлi добры настрой i гумар, прасцей сказаўшы, згубiлi сваё шчасце.

|< Пред. 5 6 7 8 9 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]