Што лепей (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница:
3 из 3
Эх, колькi хараства навокал! Iяк гэта не бачыла яна раней усяго гэтага! Даўнейшы яе сум, яе нараканне на сваю долю, цяпер у яе ўласных вачах, былi такiя нязначныя i непраўдзiвыя.
А агонь усё блiзiўся, нiклi астатнiя надзеi. Паволi цягнулiся днi трывогi i страху. Сонца высушвала апошнiя сокi з зямлi, i вецер разносiў па свеце яе жальбу - лёгкую, сiняватую смугу...
- Эх, якая сляпая была я, - казала Хвоя, - не ведала цаны жыцця, а пазнала яе тады, калi смерць ужо кiнула цень на мае галiнкi.
- А як табе здаецца, Хвоя, - спытаў вецер, - што лепей: пражыць свой век цiха, спакойна, не пазнаўшы, як мiла жыццё, цi пазнаць яго хараство i вартасць цаной вялiкага няшчасця?
Маўчала Хвоя, яшчэ нiжэй павiслi яе пышныя галiны.
|< Пред. 1 2 3 >|