Страказа (на белорусском языке)   ::   Колас Якуб

Страница: 2 из 3

Як радасна i весела пачыналася маладое жыццё! Здавалася, канца не будзе яго радасцi. Стракозкi мiтусiлiся ў паветры, ганялiся адна за другою, лавiлi камарыкаў, сутыкалiся ў паветры. Нават не заўважылi, як сонца пачало схiляцца на захад i ўсё нiжай i нiжай спускацца над зямлёю, а потым i зусiм схавалася за лесам. У паветры значна пахаладзела, пацягнула вiльгаццю. Кропелькi яе сталi выступаць на празрыстых крыльцах стракозак, адчаго i лятаць iм стала значна цяжэй. Страх агарнуў маладых стракозак, бо яны не ведалi жыцця - гэта быў першы дзень яго, першы дзень iх веку. Адна стракозка, абцяжараная кропелькамi расы, ледзь-ледзь даляцела да альховага кусцiка, што стаяў над возерам, i прысела на яго лiсцiк у самым зацiшным месцы. Яна вельмi перапалохалася i думала, што жыццё яе ўжо скончылася. А ноч была свежая, халодная. "Канец!" - думала стракозка. Але назаўтра мрок развеяўся, пасвятлела, i нарэшце ўзышло сонейка. Яно абсушыла завiльгатнелыя крыльцы стракозкi, што прытулiлася на альховым кусцiку над возерам. Яна акрыяла. Да яе вярнулася жыццёвая сiла. Малапаслухмянымi лапкамi яна пасцiрала рэшткi расы на крыльцах. Вядома, ёй дужа памагло сонца. Стракозка зусiм ачуняла. Яна пачула сiлу, i ёй захацелася пагуляць, пакружыцца ў паветры, дзе ўжо мiтусiўся цэлы рой стракозак.

Наступны вечар, мрок, вiльгаць i прахалода ўжо не палохалi яе, бо яна ведала, што надыдзе новы ясны дзень. I была ўпэўнена, што так будзе i надалей i назаўсёды.

|< Пред. 1 2 3 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]