Страказа (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница:
3 из 3
Але яна моцна памылiлася, бо таго дасведчання, што прынеслi ёй два-тры днi добрага надвор'я, было вельмi мала, каб цвяроза i разумна глядзець на жыццё i надалей.
На свеце вечнага няма нiчога. Жыццё мяняецца. Адна яго форма змяняе другую, i так бесперастанку - такi ўжо закон жыцця. I гэтак здарылася i тут. Надвор'е змянiлася. На неба наплылi хмары i ахiнулi яго. Падзьмуў халодны вецер, некалькi дзён падрад лiлi дажджы. Бедная стракозка, праз меру даверыўшыся альховаму кусту, што стаяў над возерам i на якiм правяла яна некалькi начэй, зусiм акалела ад холаду. Узышоўшае праз колькi дзён гарачае сонца ўжо не магло ажывiць зусiм акалелую стракозку. I не давялося ёй ужо весялiцца ў празрыстым паветры. Вестка аб тым, што стракозка загiнула, абляцела бераг шматвяковага возера. Магутны дуб, што стаяў над возерам, сумотна зашумеў сваiм шатрыстым верхам i сказаў:
- Беднае ты стварэнне, стракозка! Чаму ты загiнула без часу? А таму, што адным альховым кустом не можна замыкаць i абмяжоўваць свайго жыцця. На свеце ёсць шмат прытульных куточкаў i сховiшч, дзе можна перачакаць i схавацца ад розных нягодаў.
|< Пред. 1 2 3 >|